Спадчына: Загорская Ніна Сямёнаўна
Панядзелак, 31 Жнівень 2015 09:19
16 ліпеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940), паэтэсы, публіцыста, крытыка
Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна, працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе, потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.